Сусед для Такаева: ці стане для Мадура Беларусь другой радзімай — эфір

Юрый Дракахруст

Юрый Дракахруст

Метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі практычна штодзень спыняюць працу аэрапорта Вільні, а з беларуска-польскай мяжы апошнімі днямі некуды таемным чынам зніклі ўсе жадаючыя нелегальна трапіць у Еўрасаюз. Па перамоўным трэку паміж Мінскам і Вашынгтонам, кажуць, працягваюцца нейкія ўзаемныя імпульсы, а вось на трэку еўрапейскім адбываецца нешта дзіўнае. Да прыкладу, быў прызнаны экстрэмісцкім сайт… Савета Еўропы. Еўрапарламент выказваецца ў падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі і кажа пра ціск на рэжым Лукашэнкі, а з Літвы далятаюць чуткі пра пераезд з Вільні ў Варшаву Офіса Святланы Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву. А Лукашэнка чакае прыезду ў Мінск Мадуры з Венесуэлы. Ну, а яшчэ беларусы чакаюць Калядаў і прыезду Коўла ў Мінск…

Чаму затармазілі перамовы Мінска з Вашынгтонам і ці варта разлічваць на вызваленне новай групы палітвязняў да канца года? Як на Беларусь уплывае канфрантацыя з Літвой і чаго чакаць ад новага санкцыйнага пакету ЕС? Ці чакаць пераезду Офіса Ціханоўскай з Вільні і што гэта мяняе для дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.