“Схемкі”: якімі інтарэсамі ўкраінскія палітыкі звязаныя з Лукашэнкам — эфір
Барыслаў Бярэза
Ахвярай чарговага карупцыйнага скандалу ва Украіне стаў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі і лепшы сябра Зяленскага Ярмак. Здавалася б, пры чым тут Беларусь, Лукашэнка, Ціханоўская альбо беларускія добраахвотнікі? Але калі слухаць каментары наконт карупцыі ва Украіне ад Лукашэнкі, то ўзнікае думка, што ён не толькі пра пэўныя карупцыйныя “схемкі”ведаў, але і меў да іх дачыненне. А ў такім выпадку, лагічным пачынае выглядаць і насцярожанае стаўленне ўкраінскага кіраўніцтва і да беларускіх дэмсіл, і нават да добраахвотнікаў.
Чаму нават ва ўмовах вайны не атрымліваецца збіць хвалю карупцыі і ці маюць пад сабой глебу падазрэнні пора агульныя “схемкі” з Лукашэнкам? Які кампрамат на ўкраінскіх палітыкаў мае Лукашэнка і ці ўплывае гэты факт на нежаданне Кіева мець дачыненні з Ціханоўскай? Чаму не вырашаюцца праблемы з легалізацыяй нават тых беларусаў, якія ваявалі з Украіну і ці пойдзе Зяленскі на падпісанне мірнага плана Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і экс-баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза ў 14:00.