Цуд на Каляды: як аб’ехаць ЗША на Казе і з беларускай батлейкай — эфір

Сяржук Доўгушаў і Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч

Сяржук Доўгушаў і Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч

Калі ўжо святкаваць беларускія народныя святы, то каб у іх быў свой, адметны беларускі вайб. А якія ж Каляды без калядных спеваў ды пачастункаў, а Раство — без батлейкі? Менавіта таму, беларусы ЗША ўласнымі намаганнямі зладзілі гастрольны тур для двух выбітных дзеячаў: спевака Сяржука Доўгушава і акцёра Аляксандра “Маляваныча” Ждановіча. Тыя ж у сваю чаргу падрыхтавалі адмысловыя праграмы для гэтай паездкі.

Чым адметны для Доўгушава і Маляваныча гэты, ужо не першы, тур у ЗША і якія цікавосткі яны падрыхтавалі? Як арганізоўвалася паездкі і з якімі складанасцямі давялося сутыкнуцца арганізатарам? Ці застаецца цікавасць да беларускай тэматыкі ў беларусаў ЗША і як гэтую цікавасць працягваць падтрымліваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан, спявак, кіраўнік гурта Kasary, заснавальнік “Дома творцаў” у Варшаве Сяржук Доўгушаў і акцёр ды вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.