У Мінпрыроды сказалі, дзе ў Беларусі будуць шукаць рэдказямельныя рэсурсы

Геолагі, ілюстрацыйнае фота

Геолагі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Рэдказямельныя элементы і металы ў Беларусі будуць шукаць на тэрыторыі трох раёнаў у Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Гэта было абвешчана на нарадзе аб перспектывах работ па пошуку такіх рэсурсаў, якая прайшла 5 сакавіка ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Кіраўнік ведамства Сяргей Масляк падзяліўся падрабязнасцямі: "Пэўныя перспектывы выяўлення названых элементаў і металаў мы звязваем з пародамі крышталічнага падмурку ў межах Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, а таксама Шчучынскага і Гродзенскага раёнаў Гродзенскай вобласці".

Міністр сказаў, што спецыялісты цяпер дэталёва вывучаюць наяўны фондавы геалагічны матэрыял, каб вызначыць, якія работы трэба правесці і ў якім аб'ёме.

Заняцца пошукамі рэдказямельных металаў у Беларусі на днях загадаў Лукашэнка. Заява прагучала на фоне планаванай дамовы паміж Украінай і ЗША па сумеснай здабычы рэдказямельных элементаў.

У каментары Еўрарадыё навуковец Сяргей Бесараб назваў гэтую заяву чарговым прыкладам папулізму з боку Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.