Узнагароду за сцэнар на Гесэнскай кінапрэміі атрымаў беларускі праект

Аляксей Палуян / Еўрарадыё
Кінапраект "Спадчына" атрымаў узнагароду на Гесэнскай кінапрэміі ў намінацыі "Лепшы сцэнар". Пра гэта распавёў рэжысёр і сусцэнарыст праекта Аляксей Палуян.
"Удзячны маім ка-сцэнарыстам Эстэр Бернсторф і Бехрузу Карамізадэ! На шляху даўжынёй у 5 гадоў, я таксама меў радасць працаваць з цудоўнымі сцэнарнымі драматургамі Габрыэле Брунэнмаер і Францам Родэнкірхерам. Асабліва ўдзячны маім прадусарам Андрэа Шутэ і Дзірку Дэкеру!" — напісаў кінематаграфіст.
"Спадчына" распавядае пра Мінск улетку 2020 года. На фоне спрэчных "перавыбараў" Лукашэнкі беларуская сям’я стаіць перад уласным выбарам: заставацца вернай рэжыму ці далучыцца да супраціву? У цэнтры аповеду — фатограф Павел, які разрываецца паміж прыстасаванствам і паўстаннем.
Здымкі праекту яшчэ не пачаліся, аўтары ўсё яшчэ збіраюць дадатковае фінансаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.