У Беларусі перанеслі прэм’еру трэцяга "Аватара"

Кадр з фільма "Аватар"

Кадр з фільма "Аватар" / Lightstorm Entertainment

Трэцяя частка франшызе "Аватар" выйдзе ў беларускіх кінатэатрах пазней, чым планавалася. Аб гэтым паведаміла сетка "Кіно Мінска".

Фільм "Аватар: Полымя і попел" планавалі паказаць 27 снежня. Але цяпер гледачам давядзецца пачакаць да Новага года. Лента выйдзе ў беларускі пракат толькі 8 студзеня.

Сюжэт развіваецца праз тыдзень пасля фіналу "Аватар: Шлях вады". Гераіня Нэйтыры перажывае смерць сына — Нэтэяма. Бацькі вінавацяць у яго гібелі малодшага сына Лаака, які не выканаў загад бацькі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.