"Беларусьфільм" разам з Татарстанам здымуць фільм пра ўдзельнікаў "СВА"

Міляуша Айтуганава

Міляуша Айтуганава / tatar-inform.ru

"Беларусьфільм" сумесна з кінастудыяй Татарстана плануе зняць стужку пра ўдзельнікаў антыўкраінскай вайны. Працоўная назва фільма — "Нік".

"Тэма моладзевая — пра тое, як айцішнік, які страціў брата ў зоне СВА (у Расіі вайну супраць Украіны называюць "спецыяльнай ваеннай аперацыяй"), едзе туды і выкарыстоўвае свой талент, ён геній у ІТ-сферы. Вельмі закручаная гісторыя", — падзялілася падрабязнасцямі дырэктарка кінастудыі "Татаркіно" Міляуша Айтуганава ў эфіры дзяржаўнага "Першага інфармацыйнага" тэлеканала.

Цяпер беларуская кінастудыя завяршае здымкі сумеснага з Расіяй фільма "Бацька Мінай. Партызанская легенда". Яго прэм'ера запланаваная на 2026 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.