Трыумфальнае вяртанне: ці магчыма з-за мяжы змяніць уладу ў Беларусі — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін

Літва не толькі дала ў 2020 годзе прытулак Святлане Ціханоўскай, але і надала ёй статус, які атрымліваюць кіраўнікі дзяржавы. Як гэта для некага ні дзіўна, але ў беларускай гісторыі ўжо былі выпадкі, калі беларускі палітык, вымушаны з’ехаць з Беларусі, быў прыняты за мяжой на ўзроўні, адпаведным кіраўніку краіны. Іншая справа, што пакуль беларуская гісторыя не мае прыкладаў альбо трыумфальнага вяртання з выгнання такога палітыка на радзіму, альбо арганізацыі за мяжой структур ці сіл, якія здолелі б з-за мяжы зрынуць пануючую ўладу на Бацькаўшчыне.

Ці былі выпадкі, калі беларускага палітыка ў эміграцыі прымалі і надавалі абарону як кіраўніку дзяржавы, і які гэтыя гісторыі мелі фінал? Ці магчыма з-за мяжы арганізаваць рэвалюцыю ці нейкім іншым чынам дамагчыся зрынання рэжыму? Ці не стане такая рэвалюцыя, арганізаваная з-за мяжы, прычынай для пачатку грамадзянскай вайны і ці было нешта падобнае ў нашай гісторыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.