Злачынная група выкрадала расіян для працоўнай эксплуатацыі ў Мінску

Іх падазраюць у выкраданні грамадзянаў Расіі ды іх наступнай незаконнай працоўнай эксплуатацыі ў Мінску і Мінскім раёне, інфармуе БЕЛТА

Па звестках аператыўнікаў, геаграфія дзейнасці падазраваных была вельмі шырокай — ад Волагды да Магнітагорска. Пад рознымі нагодамі (у асноўным з выкарыстаннем значных доз алкаголю) яны дастаўлялі пацярпелых у Беларусь. Тут пад пагрозай фізічнай расправы прымушалі расіян прадаваць планшэты на аўтастаянках і ў іншых грамадскіх месцах на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна. Легальнасць паходжання прадаваных мабільных камп'ютараў цяпер таксама высвятляецца. 

Сярод затрыманых як расіяне, так і грамадзяне Беларусі. 

Праваахоўнікі выявілі чатырох пацярпелых. Умовы іх пражывання называюць непрымальнымі, а працу — рабскай, бо працавалі яны практычна за ежу. 

Гл. таксама матэрыял Еўрарадыё:


Як Косця з Астрахані прадае ў Мінску падробку планшэта "Самсунг" (відэа)

Ілюстрацыйнае фота — u-f.ru