ФСБ у Беларусі праводзіць допыты па справе аб кантрабандзе цыгарэт праз чыгунку
Падрабязнасці распавядае “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” / Коллаж "Сообщества железнодорожников Беларуси"
У Беларусі Следчы камітэт выклікае на допыты грузаадпраўнікоў і экспедытараў, якія адпраўляюць кантэйнеры і крытыя вагоны з фармальна легальнымі таварамі. Паводле інфармацыі “Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі”, першую скрыпку на гэтых допытах іграюць супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ Расіі.
Як высветлілася, частка чыгуначных партый утойвае кантрабандныя тытунёвыя вырабы. Расійскія сілавыя структуры спрабуюць устанавіць арганізатараў гэтых схем, вывучаюць дакументы, ланцужкі паставак і лагістыку.
Нягледзячы на адсутнасць фармальнай мытнай мяжы паміж дзвюма краінамі, плынь нелегальных цыгарэт застаецца адным з найбольш прыбытковых крымінальных бізнесаў. У напрамку Расіі “шэрыя” пастаўкі набылі прамысловы маштаб. Пры гэтым рызыка ў параўнанні з заходнім напрамкам ніжэйшая, а аб’ёмы — вышэйшыя.