Кібермахляры дабраліся да Wildberries

Wildberries

Wildberries / Wildberries.ru

Кібермахляры дабраліся да Wildberries. Яны прыдумалі, як падмануць тых, хто шукае там працу.

Ашуканцы прапануюць запоўніць анкету, дзе, між іншага, трэба ўказаць асабістыя даныя і нумар банкаўскай карты. Нібыта для выплаты заробку. Далей нібыта трэба спампаваць файл з "відэаінструкцыяй па працы" і ўвесці "трэк-код".

Усё выглядае максімальна лагічна. Але пасля таго, як лічбы "трэк-коду" аказваюцца ў махляроў, яны атрымліваюць доступ да рахунка ахвяры.

Калі трэба пачаць сумнявацца:

калі для камунікацыі прапануюць з Wildberries перайсці на нейкія іншыя платформы

калі ўмовы працы падазрона выгадныя

калі патрабуюць уносіць грошы ці паведамляць коды доступу.

Кампанія нагадвае, што, каб нешта спраўдзіць, заўжды можна звярнуцца ў афіцыйную службу падтрымкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.