Забруджанне вады, хваробы: небяспека ад сажалкі-назапашвальніка пад Жодзінам

Чым небяспечная сажалка-назапашвальнік для экалогіі і здароўя

Чым небяспечная сажалка-назапашвальнік для экалогіі і здароўя / greenbelarus.info/

Пад Жодзінам будуюць сажалку-назапашвальнік для фекальных адкідаў, якія туды будуць звазіць з Мінска. Мясцовыя жыхары непакояцца за сваё здароўе і за шкоду, якая можа быць нанесена прыродзе раёна.

Еўрарадыё спытала актывістаў з "Зялёнага тэлефона" пра тое, як сажалка-назапашвальнік паўплывае на экалогію і здароўе людзей.

У чым галоўная небяспека?

Адна з галоўных праблем наяўнасці сажалкі-назапашвальніка, на думку актывістаў, — гэта забруджванне атмасфернага паветра метанам, серавадароду і аміякам. 

— У справаздачы аб АУНА [Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. — Еўрарадыё] па сажалцы-назапашвальніку19, якую планавалі будаваць у Маладзечанскім раёне, колькасць выкіду складзе 637,20838 тон на год, з іх аміяк — 33,96346 т/год, метан — 602,7764 т/год, серавадарод — 0,46852 т/год — усе гэтыя рэчывы маюць непрыемны пах.

"Зялёны тэлефон" адзначае, што калі гідраізаляцыйныя пласт асновы сажалкі-назапашвальніка парушыцца, то сцёкі могуць пратачыцца ў грунтавыя вады.

— Акрамя гэтага, сажалка можа проста перапоўніцца. Пры такім раскладзе змесціва сцёкаў можа патрапіць на найбліжэйшыя тэрыторыі і забрудзіць іх.

Загрязнение воды, болезни: опасность природе и людям пруда-накопителя под Жодино
Тэрыторыя для сажалкі-назапашвальніка
Загрязнение воды, болезни: опасность природе и людям пруда-накопителя под Жодино
Эксперты кажуць, што ёсць і больш бясшкодныя альтэрнатывы для адкідаў

— Напрыклад, тэрмічная апрацоўка (спальванне, піроліз, газіфікацыя). Або выкарыстанне ў сельскай гаспадарцы пасля апрацоўкі (кампаставанне, анаэробнае зброджванне) пры строгім кантролі ўтрымання цяжкіх металаў. Таксама адкіды можна было б перапрацоўваць у будаўнічыя матэрыялы або сарбенты.

Што за сажалка-назапашвальнік?

На тэрыторыі Смалявіцкага раёна ў паскораным тэмпе вядзецца будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка19. Туды плануецца штодня вывозіць адкіды з мінскіх ачышчальных каналізацыйных збудаванняў.

Грамадскасць даведалася пра гэта постфактум. Ні абвестак, ні абмеркаванняў, прадугледжаных законам, у Жодзіне, Смалявіцкім раёне і навакольных вёсках, па словах мясцовых жыхароў, не праводзілася.

Былая дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова мяркуе, што паколькі ўлады наважылі не апавяшчаць пра гэтую будоўлю людзей — значыць пастанова ўжо прынятая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.