Паводле Цесаковай, раней міліцыя ў адкрытую нічога не канфіскоўвала і дазваляла збіраць подпісы, якія тычацца сацыяльных пытанняў.
У выпадку з сажалкай-назапашвальнікам, у адміністрацыі раёна/вобласці хутчэй за ўсё, ёсць высокапастаўленыя выгадаатрымальнікі будаўніцтва, лічыць экс-дэпутатка.
А што рабіць людзям?
Вольга Цесакова кажа, што ў цяперашняй сітуацыі, могуць дапамагчы звароты ў рэспубліканскія органы ўлады. Напрыклад, да Наталлі Качанавай або ў Адміністрацыю прэзідэнта. Інакш кажучы — актывісты, якія дамагаюцца адмены будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка, дзейнічаюць правільна.
— У ідэале пракансультавацца з эколагамі для складання добрага абгрунтавання згодна з дзейным заканадаўствам са спасылкамі на артыкулы, — дадае Цесакова.
Што за сажалка-назапашвальнік?
На тэрыторыі Смалявіцкага раёна ў паскораным тэмпе вядзецца будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка №19. Туды плануецца штодня вывозіць адкіды з мінскіх ачышчальных каналізацыйных збудаванняў.
Грамадскасць даведалася пра гэта постфактум. Ні абвестак, ні абмеркаванняў, прадугледжаных законам, у Жодзіне, Смалявіцкім раёне і навакольных вёсках, па словах мясцовых жыхароў, не праводзілася.
У Жодзіне пачалі збіраць подпісы супраць будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка. Але ў справу ўмяшалася міліцыя: тэлеграм-чат, у якім абмяркоўвалі будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка фекальных адкідаў пад Жодзіна, выдалены, а ўсе бланкі з подпісамі супраць будоўлі былі канфіскаваныя.
Раней аб'ект з назвай "Сажалка-19" хацелі пабудаваць у Пухавічах і ў Маладзечне, але праз абурэнне мясцовых жыхароў, будоўлі скасавалі.