Міліцыя перашкаджала жодзінцам збіраць подпісы супраць назапашвальніка адкідаў

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / МУС Беларусі

Міліцыя перашкаджала жыхарам Жодзіна збіраць подпісы супраць назапашвальніка для камунальных адкідаў з Мінска, які пачалі будаваць у ваколіцах горада.

У актывістаў адбіралі падпісныя аркушы, а асобным зборшчыкам пагражалі нават арыштам.

"Гэта не спрыяе знікненню напружанасці, не стымулюе канструктыўнага дыялогу", — канстатуюць аўтары зварота, які сёння быў адпраўлены ў Адміністрацыю Лукашэнкі і ў Савет Рэспублікі. Да яго прыкладзена 169 аркушаў з некалькімі тысячамі подпісаў супраць будаўніцтва "сажалкі-назапашвальніка №19".

"Нашаму рэгіёну хапае мясцовых адкідаў. Не трэба вазіць нам сталічныя!" — дадаюць аўтары звароту.

Пра будаўніцтва назапашвальніка ў Смалявіцкім раёне грамадскасць даведалася постфактум: абвестак не было, грамадскія абмеркаванні, паводле мясцовых жыхароў, не праводзіліся. Людзі мяркуюць, што будаўніцтва пагражае экалагічнай бяспецы рэгіёна.

Міліцыя перашкаджала жодзінцам збіраць подпісы супраць назапашвальніка адкідаў
Подпісы жодзінцаў супраць назапашвальніка адкідаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.