Жыхары Брэста скардзяцца на моцны смурод, млоснасць і рэзь у вачах

Супрацьгаз, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Зранку 21 ліпеня ў брэсцкіх чатах жыхары горада сталі скардзіцца на моцны смурод, млоснасць і рэзь у вачах.
Яны мяркуюць, што прычынай сапсаванага паветра могуць быць выкіды з вытворчасці каніфолі (прадпрыемства "СТіМ") у раёне Дуброўкі, Рэчыцы, Казловічаў і Клейнікаў.
На паведамленні адрэагавалі ў Брэсцкім гарвыканкаме: там заявілі, што ніякіх паведамленняў у МНС пра сапсаванае паветра не паступала.
"Паважаныя жыхары! Заклікаем вас не паддавацца паніцы і крытычна ставіцца да інфармацыі з неправераных крыніц. Калі вы сапраўды адчуваеце моцны пах і мяркуеце наяўнасць небяспечных выкідаў, калі ласка, неадкладна паведаміце пра гэта ў МНС", — заявілі ў гарвыканкаме.
Таксама ўлады заклікалі брастаўчан не распаўсюджваць неправераную інфармацыю, бо "гэта можа пасеяць паніку і абцяжарыць працу экстранных службаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.