Мінчукі ў розных раёнах горада скардзяцца на каналізацыйны пах

Супрацьгаз, ілюстрацыйнае фота

Супрацьгаз, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Мінчукі з вечара 7 ліпеня масава скардзяцца на непрыемны пах. Скаргі прыходзяць з розных раёнаў горада: Серабранка, Усход, Няміга, Шабаны, Зялёны Луг, раён Партызанскага праспекта. У сацсетках людзі параўноўваюць яго з каналізацыйным.

У Мінскім гарадскім цэнтры эпідэміялогіі карэспандэнту інфармагенцтва "Мінск-Навіны" заявілі, што прычын для хвалявання няма. Галоўны лекар цэнтра Рыгор Гецюк заявіў, што непрыемны пах звязаны з прысутнасцю ў паветры сумесі розных злучэнняў ад крыніц, размешчаных на дадзенай мясцовасці. Таксама ён спаслаўся на комплекс метэаралагічных характарыстык, рэльефа мясцовасці ды іншыя фактары.

"З дапамогай маршрутных пастоў арганізаваны маніторынг якасці атмасфернага паветра на пастаяннай аснове. Аднак, улічваючы эпізадычныя звароты грамадзян, арганізаваны дадатковы кантроль якасці паветра па пашыраным пераліку паказчыкаў", — сказаў Гецюк.

Акрамя таго ён паведаміў, што за чэрвень-ліпень максімальна-разавыя канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у Мінску адпавядалі гігіенічным нарматывам па паказчыках бяспекі і бясшкоднасці атмасфернага паветра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.