Беларускія навукоўцы задумваюцца аб праверцы якасці вады ў крыніцах

Але пакуль гэтым не займаюцца / pixabay.com
У Беларусі не вядзецца “сістэмная праца па ацэнцы якасці водных крыніц — яна праводзіцца толькі па заяўках”, заявіла начальніца аддзела паверхневых вод РУП "Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў" Алена Грамадская.
Таксама чыноўніца распавяла, ці можна піць ваду з крыніц. Паводле яе слоў, “лагічна меркаваць, што з крыніц, якія знаходзяцца паблізу дарогі ці поля, ваду піць не варта”.
Увогуле Алена Грамадская не рэкамендуе піць ваду з крыніц без папярэдніх даследаванняў.
“Сістэмнай работы па ацэнцы якасці крынічнай вады не праводзіцца. Яна адбываецца толькі па заяўках. І наш інстытут такімі работамі не займаецца”, — сказала яна.
Гэты пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.