За брэсцкімі сокаламі зноў можна сачыць анлайн — відэа

Сямейства птушак

Сямейства птушак

Беларускі дзен — кожную вясну сачыць за жыццём сокалаў-пустальгаў з Брэста. Дзякуючы прамой трансляцыі назіраць за птушкамі можна кругласутачна.

Зараз самка выседжвае новае патомства, пакуль самец палюе і прыносіць ёй ежу. Але будучы бацька выяўляе ўдзел і іншым чынам: напрыклад, у адзін момант ён вырашыў праверыць, ці ўсё ў парадку з яйкамі — гэта бачна на загалоўнай ілюстрацыі.

Сокалы-пустальгі — адны з самых распаўсюджаных драпежных птушак у Беларусі. У апошнія гады яны актыўна асвойваюць шматпавярховыя будынкі, адаптуючыся да жыцця побач з чалавекам.

Назіраць за сокаламі анлайн у Брэсце можна з 2010 года — камера ўсталяваная на даху 12-павярховага дома ў абласным цэнтры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.