Раку Нарэўку вярнулі ў рэчышча, па якім яна цякла да XIX стагоддзя

Белавежская пушча

Белавежская пушча / Василий Пошелюк

У Белавежскай пушчы раку Нарэўку вярнулі ў былое рэчышча, па якім яна цякла да XIX стагоддзя.

Як распавялі ў прэс-службе нацыянальнага парку, выпрамленне рэк Нарэўка, Лясная і Нарэў было звязана з ростам экспарту драўніны. Пушчанская сасна цанілася на еўрапейскіх верфях і выкарыстоўвалася для вырабу мачтаў і іншых элементаў караблёў.

У XIX стагоддзі, каб паскорыць дастаўку лесу, рэчышчы рэк расчысцілі, ператварылі ў каналы і асушылі прылеглыя поймы. У выніку рэзка знізіўся ўзровень грунтавых вод, пачалі дэградаваць лясныя і лугавыя экасістэмы. З-за змены клімату навукоўцы НАН Беларусі фіксавалі працяг падзення ўзроўню і ў другой палове ХХ стагоддзя.

Ідэю вярнуць рацэ былыя выгібы абмяркоўвалі больш за 10 гадоў, але рэалізацыя адкладалася з-за высокага кошту.

У 2021 годзе праект уключылі ў план кіравання нацыянальным паркам. З дапамогай старых карт і аэрафотаздымкаў спецыялісты аднавілі размяшчэнне выгібаў ракі.

Навукоўцы лічаць, што гэта павінна запаволіць паверхневы сцёк, павысіць абваднёнасць тэрыторыі і вярнуць натуральную дынаміку пойменных экасістэм.

Реку Наревка вернули в русло, по которому она текла до XIX века

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.