Вызваленне 52 палітвязняў у абмен на прыпыненне санкцый ЗША — справядліва?

52 палітвязні на волі

52 палітвязні на волі / Еўрарадыё

— Вельмі рады, што гэта адбылося, і падтрымліваю працу Злучаных Штатаў, — рэагуе на вызваленне 52 беларускіх палітвязняў Валерый Кавалеўскі

На думку кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, сёння вельмі важна, каб краіны ЕС таксама далучаліся да Амерыкі і выступілі са сваімі прапановамі, бо без гэтага праблему не вырашыць.

Палітычная аглядальніца Вольга Лойка кажа што такое магло б адбыцца, але для гэтага павінны быць дасягнуты дамоўленнасці аб спыненні вайны.

— Пакуль Беларусь з'яўляецца саўдзельніцай у вайне, нават кропкавае зняцце еўрапейскіх санкцый малаверагодна, — кажа суразмоўніца Еўрарадыё.

11 верасня стала вядома, што ЗША прыпынілі санкцыі супраць кампаніі “Белавія” і плануюць вярнуць у Мінск сваю амбасаду. За гэта Лукашэнка выпусціў з турмаў 52 палітвязні. Сярод іх — палітык Мікалай Статкевіч, актывісты Зміцер Дашкевіч і Мікола Дзядок, метадолаг Уладзімір Мацкевіч, журналістка Ірына Слаўнікава ды іншыя.

Як рэагуюць на падзею у дэмакратычнай супольнасці?

 

52 палітвязні за зняцце санкцый з “Белавія” і амбасаду ЗША ў Мінску

Валерый Кавалеўскі кажа, што зняцце санкцый з “Белавія” дакладна было вартае таго, каб вызвалілі хай нават і частку палітзняволеных, бо тут гаворка ідзе пра здароўё, жыццё і свабоду людзей, якім прысудзілі велізарныя тэрміны. 

Вызваленне 52 палітвязняў у абмен на прыпыненне санкцый ЗША — справядліва?
Вольга Лойка / planbmedia.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.