Рэжым вызваліў 52 палітвязняў, у тым ліку Мікалая Статкевіча

Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Рэжым Лукашэнкі вызваліў 52 палітвязняў. Сярод іх палітыкі, журналісты, удзельнікі пратэстаў.

Паведавмляецца, што сярод выпушчаных сёння палітвязняў — 14 замежных грамадзянаў і 38 грамадзянаў Беларусі.

Шасцёра з замежнікаў — грамадзяне Літвы, па двое — Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін — Вялікабрытаніі.

На волю выйшаў лідар сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Мікалай Статкевіч. Ён быў арыштаваны яшчэ да выбараў 2020 года і правёў за кратамі больш за 5 гадоў, значную частку гэтага часу — у поўнай ізаляцыі.

Таксама вызвалены філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Вызваленне палітвязняў абмяркоўвалася на перамовах Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй 11 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.