Статкевіч і яшчэ некалькі палітвязняў адмаўляюцца пакідаць Беларусь

Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё

Некалькі вызваленых палітвязняў адмаўляюцца ад экстрадыцыі на тэрыторыю Літвы.

Як стала вядома Еўрарадыё, Мікалай Статкевіч і Максім Вінярскі (актывіст "Еўрапейскай Беларусі") адмаўляюцца прымусова пакідаць радзіму і выязджаць у Літву.

Таксама на "Белсаце" з'явіліся звесткі, што разам з імі на памежнай паласе паміж дзяржавамі спыніліся метадолаг Уладзімір Мацкевіч і прафсаюзны актывіст Генадзь Фядыніч. Яны таксама адмаўляюцца пакідаць Беларусь.

Раней стала вядома, што пасля перамоваў з амерыканскай дэлегацыяй рэжым Лукашэнкі вызваліў 52 палітвязняў. Узамен за гэта ЗША знялі санкцыі з кампаніі "Белавія" і выказалі жаданне аднавіць паўнацэнную працу сваёй амбасады ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.