ЗША здымаюць санкцыі з кампаніі "Белавія"

Самалёт "Белавіі" / Еўрарадыё
Злучаныя Штаты скасоўваюць санкцыі, накладзеныя на кампанію "Белавія". Пра гэта заявіў кіраўнік амерыканскай дэлегацыі ў Мінску Джон Коўл.
Кампанія "Белавія" не здзяйсняла рэйсы ў ЗША. Аднак праз амерыканскія санкцыі кампанія сутыкнулася з праблемамі пры абслугоўванні і рамонце сваіх самалётаў.
Акрамя таго, ЗША хочуць аднавіць працу амбасады ў Мінску.
"Мы хочам вярнуць нашу амбасаду ў Мінск. Мы хочам, каб паміж нашымі краінамі развіваліся эканамічныя дачыненні, развіваўся гандаль. Калі нейкія разыходжанні і рознагалоссі паміж нашымі краінамі ёсць, то няхай яны застаюцца недзе ўнізе. Іх не трэба выцягваць на паверхню", — цытуе БЕЛТА прадстаўніка Белага Дома.
Таксама Коўл паведаміў, што ЗША, і Трамп асабіста, гатовыя зрабіць усё для нармалізацыі ўзаемаадносін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.