На самай вялікай выспе Беларусі адкрылі экасцежку
Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму Ду быў заселены людзьмі / itourist.by
У Верхнядзвінскім раёне на возеры Асвейскае адкрылася эколага-краязнаўчая сцежка на выспе Ду. Яе назвалі “Таямнічая выспа Ду”, паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.
Гэтая выспа з’яўляецца самай вялікай у Беларусі. Яе плошча складае 5 квадратных кіламетраў — прыкладна як уся тэрыторыя горада Турава.
Як піша “Будзьма”, яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму Ду быў заселены людзьмі, але цяпер тут жывуць толькі дзікія жывёлы і птушкі.
Выспа мае статус заказніка.
Каб даведацца больш пра беларускія выспы, прачытайце гэты матэрыял на “Будзьма”.