Пасля рамонту адкрыўся самы доўгі падвесны мост у Беларусі

Падвесны пешаходны мост праз Нёман

Падвесны пешаходны мост праз Нёман / newgrodno.by

У Мастах пасля рамонту адкрыўся самы доўгі падвесны мост у Беларусі.

Збудаванне, прызначанае для пешаходаў, было спрактавана і пабудавана ў 1972-73-х гадах. Яго даўжыня — 193 метра, шырыня — паўтара метра. Мост звязаў дзве часткі горада, падзеленыя Нёманам.

"Новы падвесны мост — гэта ўнікальны непаўторны аб'ект, аналагаў якому няма ў Беларусі", — заявіў на адкрыцці кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.

Адкрыццё суправаджалася светлавым шоу і феерверкам.

Рамонт моста пачаўся летам 2024 года. Падчас капрамонту збудаванне амаль поўнасцю разабралі і замянілі асноўныя элементы. Цяпер мост асвятляюць каля 450 ліхтароў. На левым беразе Нёмана пабудаваны лесвічны сход і пандус.

После ремонта открылся самый длинный подвесной мост в Беларуси

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.