52 закладнікі на волі, "Белавія" і санкцыі, межы з Польшчай — стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

11 верасня 2025 года нечакана стала знакавым днём для Беларусі. У выніку перамоваў з амерыканцамі Лукашэнка вызваліў 52 палітвязняў. Іх дэпартавалі ў Літву, але Мікалай Статкевіч не захацеў з'язджаць з Беларусі і мы цяпер ізноў нічога не ведаем пра тое, дзе ён і як ён.

У адказ ЗША знялі крыху абмежаванняў з "Белавія". Гэта добра (мы з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам патлумачым, чаму), але беларускія самалёты ўсё роўна ў бліжэйшай будучыні не паляцяць у заходнім кірунку.

Пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу праз Беларусь усе ўжо забыліся. Але ён запэўніў палякаў у тым, што мяжу з Беларуссю трэба закрыць. І паўплываў на тое, што адкрыццё мяжы адвязалі ад заканчэння вайсковых вучэнняў "Захад" дакладнай даты няма.

Пра ўсё гэта у стрыме з Аляксандрам Кныровічам. Глядзіце тут, дзяліцеся рэфлексіямі і задавайце пытанні:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.