Іспанія прыпыніла выдачу віз у Маскве
Мадрыд / Unsplash
Генеральнае консульства Іспаніі ў Маскве перастала прымаць заявы на візы і выдаваць гатовыя дакументы. Пра гэта паведамляецца на сайце дыппрадстаўніцтва.
"Паважаныя заяўнікі! Звяртаем вашу ўвагу, што па тэхнічных прычынах Генеральнае консульства Іспаніі ў Маскве не будзе прымаць заявы да далейшага паведамлення. Прыносім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці", — гаворыцца ў апублікаваным паведамленні.
Скрыншот з сайта дыппрадстаўніцтва
Прычыны рашэння не ўдакладняюцца, як і тэрміны яго дзеяння. Вядома толькі, што пра аднаўленне прыёму заявак паведамяць дадаткова.
Прыпыненне працы консульства можа закрануць і беларусаў: многія з іх атрымлівалі шэнгенскія візы праз Маскву.