Санкцыі vs кантрабанда: як па кішэні Лукашэнкі ўдарыць закрыццё мяжы — эфір

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё
У расійскіх дронах і ракетах знаходзяць не толькі беларускія кампаненты (найперш гаворка ідзе пра электроніку), але і заходнія. Да прыкладу, еўрапейскія. Безумоўна, знойдзецца шмат шляхоў дастаўкі гэтых тавараў з ЕС у Расію, але і беларускі калідор таксама адыгрывае не апошнюю ролю. Размова пра кантрабандныя маршруты дастаўкі. Але сталася тое, пра што даўно казалі: Польшчы цалкам перакрыла мяжу з Беларуссю. А ў Еўрасаюзе працуюць над чарговым санкцыйным пакетам, які хоць і скіраваны на Расію, але закране, як звычайна, і Беларусь.
Ці перашкодзіць закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю пастаўкам тавараў, неабходных для расійскіх ваенных заводаў? Як санкцыі ўплываюць на супрацу беларускіх прадпрыемстваў і расійскай ваенкі? Ці ёсць у дэмсіл магчымасці супрацьстаяць працы лукашэнкаўскіх спецслужбаў за мяжой і як у BELPOL ацэньваюць сітуацыю з Котавым і Карпушонак? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.