Пазняк: Ёсць рэальная магчымасць вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў
Зянон Пазняк / Еўрарадыё
Палітык Зянон Пазняк лічыць, што ёсць рэальная магчымасць "вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў". Пра гэта ён напісаў у кантэксце сцэнара паляпшэння адносінаў паміж Польшчай і Беларуссю.
Пазняк бачыць прыкметы такой магчымасці. Але патрэбна не толькі вызваліць "псеўдапалітычных", але і спыніць "афра-азіяцкую міграцыю" і зняць эканамічныя санкцыі з Беларусі.
Ён лічыць неабходнымі "палітычную волю Польшчы і карэкцыю пазіцыі Брусэля" дзеля перамоў афіцыйнай Варшавы з Лукашэнкам. Пазняк бачыць гэта як рух дзеля дасягнення стратэгічнай задачы "Беларусь у сферы эканамічных і палітычных дачыненняў ЗША, Вялікабрытаніі, Заходняга свету і Польшчы".
Раней Пазняк канстатаваў "поўную паразу стратэгічных інтарэсаў Польшчы". Так палітык рэагаваў на закрыццё межаў з Беларуссю.