Украіна адмовілася гуляць з Беларуссю. Зборная атрымае бронзу Еўралігі
Беларускія пляжнікі стануць уладальнікамі бронзавых медалёў Суперфіналу Еўралігі / beachsoccer.com
У матчы за бронзавыя ўзнагароды Суперфіналу Еўралігі па пляжным футболе лёс звёў Беларусь і Украіну. Але ўкраінская каманда адмовілася гуляць супраць беларусаў, і паядынак зборных не адбудзецца, паведамляе прэс-служба Сусветнай арганізацыі пляжнага футболу.
14 верасня зборная Беларусі выйдзе на пясок, каб засведчыць няяўку саперніка на матч. Пасля гэтага беларусы накіруюцца на ўзнагароджанне бронзавымі медалямі.