Работнікі крамы ў Слуцку зладзілі страйк

Крама "Суседзі" ў Слуцку застрайкавала

Крама "Суседзі" ў Слуцку застрайкавала / slutsk-gorod.by

У Слуцку застрайкавалі работнікі крамы: яны патрабавалі павышэння заробкаў.

Зранку 24 красавіка крама "Суседзі" на вуліцы Барысаўца, 28 не пачала працу своечасова, піша мясцовае выданне SlutskGorod.

Каля дзесяці чалавек, якія павінны былі сёння выйсці на змену, узгоднена не адчынілі дзверы крамы. Скандал доўжыўся каля гадзіны, пасля чаго ў гандлёвую кропку ўсё ж пусцілі пакупнікоў.

Паведамляецца, што раней працоўны час крамы падоўжылі да 2:00 ночы. Працы ў персаналу стала больш, таму работнікі неаднаразова прасілі кіраўніцтва павысіць заробкі.

Дакладна не вядома, ці змаглі супрацоўнікі дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.