Палітвязень Мікіта Залатароў парэзаў сабе вены

Мікіта Залатароў

Мікіта Залатароў / bysol

Палітвязень Мікіта Залатароў парэзаў сабе вены ў ПК-8 (Ворша). Гэта адбылося ў канцы жніўня, але стала вядома толькі цяпер, паведамляе dissidentby.

Яго тэрмінова даставілі ў бальніцу, дзе наклалі швы. Мікіта жывы, але яго стан выклікае сур’ёзную занепакоенасць праваабаронцаў.

Мікіта быў затрыманы ў 2020 годзе, калі яму было толькі 16 гадоў. Яго асудзілі нібыта за кіданне кактэйлю Молатава ў бок вайскоўцаў. З таго часу ён неаднаразова падвяргаўся новым судам і пакаранням, у тым ліку яго асудзілі па арт. 411 КК РБ. Вядома, што хлопец таксама пакутуе на эпілепсію.

Праваабаронцы дадаюць, што рэпрэсіі закранулі і сям’ю Мікіты. Яго бацьку Міхаіла Лапунова неаднаразова арыштоўвалі па арт. 19.11 КаАП за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, а ў 2023 годзе КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фармаваннем” чат “Гомель за Мікіту Залатарова”, за што і адправілі ў калонію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.