У Брэсце машыны МНС паліваюць возера
Аэрацыя возера Вычулкі ў Брэсце / Брэсцкі гарвыканкам
Жыхары Брэста заўважылі на набярэжнай машыну МНС, якая палівае возера Вычулкі. Таксама па гэтым возеры актыўна ездзілі гідрацыклы.
Выявілася, што ўсё гэта робіцца з адной мэтай — не дапусціць гібель рыбы, якая жыве ў возеры. Гэтыя меры прымаюцца для насычэння вады кіслародам (аэрацыі).
Гарадскія ўлады заяўляюць, што сітуацыя знаходзіцца пад пастаянным кантролем адпаведных службаў.
"Эколагі адзначаюць рост узроўню кіслароду. Сумесная праца службаў і грамадскасці прыносіць плён. Работы працягнуцца да стабілізацыі", — гаворыцца ў тэлеграм-канале Брэсцкага гарадскога выканкама.
Пасля завяршэння ўсіх работ па аэрацыі плануецца перайсці да комплекснага аднаўлення экасістэмы возера.