Што паказваюць справаздачы міліцыі пра ўборачную ў Гомельскай вобласці

П’янства, крадзяжы і разруха / Скриншот с документов
Падчас “бітвы за ўраджай” у Гомельскай вобласці міліцыя зафіксавала 87 выпадкаў з’яўлення работнікаў на працы ў стане алкагольнага ап’янення. Таксама было зафіксавана 58 эпізодаў дробных крадзяжоў маёмасці. Такую інфармацыю прыводзіць ініцыятыва BELPOL, якая атрымала ў распараджэнне ўнутраную справаздачу УУС Гомельскай вобласці.
Па выніках праверак заведзена 11 крымінальных спраў па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Звяртае на сябе ўвагу і фотадакументацыя, прыкладзеная да справаздачы. На здымках бачна жахлівы стан некаторых гаспадарак вобласці.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.