Крадзеж, п’янае ваджэнне і парушэнне ТБ. Жніво ў Гомельскай вобласці

“Бітва за ўраджай” у справаздачах Гомельскага ДАІ / Беларусь 24
Ініцыятыва BELPOL апублікавала справаздачу ДАІ Гомельскага аблвыканкама за 1–7 жніўня 2025 года, у якой зафіксаваныя парушэнні падчас уборачнай кампаніі.
У дакуменце гаворыцца, што супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі 17 фактаў кіравання транспартным сродкам без правоў, 12 выпадкаў язды ў стане алкагольнага ап’янення, два факты язды на транспарце з тэхнічнымі няспраўнасцямі і на незарэгістраваным транспартным сродку. 14 кіраўнікоў гаспадарак дапусцілі да ўборкі няспраўны транспарт.
На дарогах Гомельскай вобласці лавілі работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, якія кралі камбікорм, угнаенні, збожжа, муку, дызельнае паліва і шланг ад апарата машыннага даення.
Усяго за першыя сем дзён жніўня было зарэгістравана 83 правапарушэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.