Dzivia прадставіў беларускамоўны трэк разам з нідэрландскім праектам Gealdýr

Dzivia
Беларускі музыка Dzivia прадставіў сумесную працу з нідэрландскім праектам Gealdýr. У трэку "Try iskry" замежны выканаўца спявае на беларускай мове.
"Прымусіў нават галандца спяваць па-беларуску", — пажартаваў Артур "Dzivia" Матвеенка.
Gealdýr — гэта музычны праект нідэрландскага музыкі Джонатана Барэндсма, які стварае музыку ў стылі nordic folk / dark folk, натхнёную скандынаўскай і кельцкай міфалогіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.