Статкевіч мусіць быць вызвалены і камунікаваць з Мінска — Спарыш

Сяргей Спарыш / Еўрарадыё
Мікалай Статкевіч перад вызваленнем быў у вельмі добрым маральным стане. Пра гэта расказаў яго аднапартыец Сяргей Спарыш на прэс-канферэнцыі вызваленых палітвязняў у Вільні 12 верасня.
Паплечнік Статкевіча кажа, што ўчора апынуўся разам з ім у СІЗА КДБ і паспеў пагутарыць:
"Ён у вельмі добрым стане маральна, можа нават у лепшым, чым было ў 2020-м. Тады ён хваляваўся, ці здатныя беларусы на што-небудзь. І атрымылася нават вельмі няблага".
Паводле Спарыша, Статкевіч не баіцца наступстваў свайго вяртання ў Беларусь: "Ён сказаў што ў 90-я ўжо быў вельмі блізкі да смерці, і цяпер баяцца не варта".
Спарыш назваў Статкевіча маральным лідарам і заклікаў "не дзяліць скуру незабітага Лукашэнкі", а ўсімі магчымымі метадамі абараніць апазіцыйнага лідара: "Калі Трамп сказаў, што Статкевіч мусіць быць вызвалены — ён мусіць быць вызвалены і мусіць камунікаваць з вамі з Мінска".
11 верасня рэжым Лукашэнкі па дамоўленасці з ЗША вызваліў 52 палітвязняў і дэпартаваў іх у Літву. Адзін з вызваленых, лідар партыі "Народная Грамада" Мікалай Статкевіч, адмовіўся эміграваць і вярнуўся ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.