У Мінску з пачатку года заварылі 119 смеццеправодаў у жылых дамах

Па рашэнні жыхароў дамоў

Па рашэнні жыхароў дамоў / myfin.by

З пачатку 2025 года ў Мінску работнікі ЖКГ закансервавалі 119 ствалоў смеццеправодаў у шматкватэрных жылых дамах. Паводле планаў, хочуць закансерваваць 1 800 ствалоў. Гэтую працу выконвае КУП ЖКГ раёнаў Мінска, але толькі на падставе рашэнняў, прынятых удзельнікамі сумеснага дамавалодання. Без згоды жыхароў кансервацыя забараняецца.

У шматпавярховых дамах Мінска ў дадзены момант функцыянуе больш за 7 тыс. смеццеправодаў. У 2024 годзе закрылі каля 200.

Сярод асноўных прычын закрыцця смеццеправодаў камунальнікі называюць антысанітарыю, шум і пажарную небяспеку, праблемы з сарціроўкай адходаў і страту цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.