Паўнамоцтвы Лукашэнкі па каналізацыі замацуюць у адмысловым законе

Асенізатары, ілюстрацыйнае фота

Асенізатары, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка цяпер будзе займацца яшчэ і каналізацыяй. Яго паўнамоцтвы ў пытаннях водазабеспячэння і водаадвядзення хочуць замацаваць у адмысловым законе.

Згодна з тэкстам праекту закона, ён будзе "вызначаць адзіную дзяржаўную палітыку і ажыццяўляць іншыя паўнамоцтвы" ў гэтай сферы.

Лукашэнка апошнія гады пастаянна расказвае, што перадае частку сваіх паўнамоцтваў іншым органам, каб не ўсё было завязана на яго пасадзе. Між тым, як відаць, нават праблемы прыбіральняў без яго ўмяшальніцтва вырашыць не ўдасца.

А некалькі дзён назад ён сваім указам зацвярджаў змены ў Правілы дарожнага руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.