Вучыць педагогаў і медыкаў у Беларусі маюць намер толькі на бюджэце
Платных мест в медвузах практически не останется / bsmu.by
Падрыхтоўка медыкаў і педагогаў у Беларусі амаль цалкам пераводзіцца на бюджэтную форму навучання, заявіў у эфіры СТБ міністр адукацыі Андрэй Іванец. Паводле яго слоў, у гэтую ўступную кампанію "мы практычна цалкам перайшлі на бюджэтную форму атрымання адукацыі" на педагагічных і медыцынскіх спецыяльнасцях.
У прыватнасці, у медвузах "практычна 90% набору — гэта будзе бюджэтны набор". Астатнія адсоткі — гэта "пэўны пералік спецыяльнасцяў, які сёння ў нас не запатрабаваны эканомікай, але разам з тым моладзь хоча туды паступаць". У гэтых выпадках, як сказаў Іванец, "мы ідзем насустрач і прадугледжваем, каб у нашых ВНУ былі месцы для платнай формы атрымання адукацыі".
Нагадаем, у Беларусі назіраецца дэфіцыт медработнікаў і педагогаў. Частка лекараў была звольненая або звольнілася самастойна на фоне падаўлення пратэстаў. Улады прызналі праблему ўцечкі кадраў, Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай адукацыі, сярод іншага патрабаваў спыніць ад'езд абітурыентаў за мяжу.