Уладзімір Пуцін аб'явіў пра змякчэнне пенсійнай рэформы ў Расіі

Уладзімір Пуцін аб'явіў пра змякчэнне пенсійнай рэформы ў Расіі

Уладзімір Пуцін аб'явіў пра змякчэнне пенсійнай рэформы ў Расіі. Пенсійны ўзрост будзе павышаны не на восем гадоў, як прапаноўваў урад, а на пяць — да 60 гадоў.

У сераду расійскі прэзідэнт выступіў з тэлезваротам, на працягу 35 хвілін ён выказваў свае меркаванні наконт зменаў пенсійнага заканадаўства. Пуцін падкрэсліў, што галоўная задача зменаў — забяспечыць устойлівасць і стабільнасць пенсійнай сістэмы на будучыню. Ён нагадаў, што ў 2020-я гады ў Расіі чакаюцца дэмаграфічныя праблемы. Разумеючы, што расіяне незадаволеныя, Уладзімір Пуцін пайшоў на змякчэнне рэформы.

Сярод яго прапаноў таксама — датэрміновы выхад на пенсію шматдзетных маці. Калі ў жанчыны трое дзяцей, яна атрымае магчымасць выйсці на пенсію на тры гады раней. Калі дзяцей чацвёра, то на чатыры гады. Калі ў расіянкі пяць і больш дзяцей, пенсія для яе пачнецца ў 50 гадоў.

Грамадзяне, якія мусілі выйсці на пенсію ў бюліжэйшыя два гады, атрымаюць права аформіць пенсію нашэсць месяцаў раней за новы пенсійны ўзрост. Прапануецца ўдвая павялічыць максімальны памер дапамогі па беспрацоўі для людзей перадпенсійнага ўзросту. Уладзімір Пуцін паабяцаў, што дзяржавай будуць прадугледжаныя дадатковыя гарантыі па абароне інтарэсаў людзей старэйшых узростаў на рынку працы. Больш падрабязна пра выступленне Пуціна гл. тут.