Укід за ўкідам: хто і навошта надзімае недавер да дэмсілаў? Стрым са Стрыжаком

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё
Укіды дэзынфармацыі пра працу беларускіх дэмсілаў заўважна пачасціліся. Мы яшчэ не паспелі забыцца пра нібыта злітую базу даных платформы "Новая Беларусь" (якая не просіць у карыстальнікаў ніякіх даных, акрамя email), як новая "сенсацыя": Анжаліка Мельнікава, аказваецца, забрала з сабой спіс тых, каму еўрапейскія структуры дапамагалі ў Беларусі.
Што праўда, "аўтар" гэтай "сенсацыі" — дакладчык ПАРЕ па Беларусі Эмануэліс Зінгерыс — пазней папрасіў дадаць да сваёй заявы слова "магчыма"... Але ж нехта яму ў вушы нажужжаў пра гэта?
Хто стаіць за ўкідамі, якія спараджаюць недавер, раз'яднанне і жаданне ўсё кінуць? Каму гэта выгадна? Пра пяцігодку болю і барацьбы, крытыканаў і кейс Мельнікавай размаўляем з кіраўніком фонда BySOL Андрэем Стрыжаком.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.