Беларусы сёлета сталі актыўней данаціць у BySol

Аляксандр Кухта
Беларусы сёлета больш актыўна данацяць BySol чым гэта было год таму. Пра гэта ў размове з “Зеркало” расказаў святар Аляксанр Кухта, які працуе ў Фондзе салідарнасці з 2023 года і займаецца персанальнымі зборамі.
“Па колькасці данатаў пад рукой у мяне ёсць статыстыка толькі за мінулы год. Магу сказаць, што сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 данатаў у колькасным выражэнні стала больш на 30%. А вось сярэдняя велічыня ахвяравання з 2021-га трымаецца прыкладна на адным узроўні — 30 еўра”, — дзеліцца статыстычнымі назіраннямі Кухта.
Аўтар ютуб-канала “Бацюшка адкажа” вырашыў апублічыць сваю працу, каб дапамагчы арганізацыі выйсці з крызісу, выкліканым сыходам Андрэя Стрыжака.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.