BYSOL мае шансы аднавіць удзел у Міжнародным гуманітарным фондзе

Фонд BYSOL можа вярнуцца ў Міжнародны гуманітарны фонд

Фонд BYSOL можа вярнуцца ў Міжнародны гуманітарны фонд / BYSOL

Фонд BYSOL мае шансы аднавіць свой удзел у Міжнародным гуманітарным фондзе. Такім меркаваннем падзялілася з Еўрарадыё Бэрыт Ліндэман, кіраўніца Нарвежскага Хельсінкскага камітэта, што з'яўляецца аператарам МГФ.

"BYSOL як арганізацыя зрабіла каштоўны ўнёсак у дапамогу беларускім палітвязням дзякуючы фінансаванню з МГФ, — заўважае спадарыня Ліндэман. — Калі ўнутраная сітуацыя ў BYSOL зменіцца, і спадар Стрыжак сваім сыходам возьме на сябе неабходныя наступствы сваіх дзеянняў і такім чынам паспрыяе аднаўленню рэпутацыі BYSOL — я лічу, што кіруючы орган МГФ будзе гатовы разгледзець новую заяўку ад новага кіраўніцтва BYSOL. Рашэнне будзе прынятае большасцю галасоў".

Прычынай выключэння BYSOL з Міжнароднага гуманітарнага фонду стала тое, што фактычны кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак адмовіўся сыходзіць з яе пад ціскам абвінавачанняў у харасменце. Але раніцай 29 верасня Стрыжак паведаміў, што ўсё ж пакіне BYSOL.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.