BYSOL падаў заяўку на вяртанне ў Міжнародны гуманітарны фонд
Але ў іншым статусе / Белсат
Фонд BYSOL падаў заяўку на вяртанне ў Міжнародны гуманітарны фонд, паведамілі Еўрарадыё ў Нарвежскам Хельсінскам камітэце (НХК). У фонда будзе іншы статус — гасцявы.
"BYSOL змяніў рэгістрацыю і Андрэй Стрыжак больш не ўдзельнічае ў іх дзейнасці. Мы падтрымліваем з імі кантакт, і яны ўжо падалі заяўку ў якасці гасцявой арганізацыі".
"Гасцявая арганізацыя" — гэта не той жа ўдзел у МГФ, які быў у BYSOL раней. У такім выпадку ён зможа размяркоўваць дапамогу, але не прымаць рашэнні ў межах усяго Фонду як кааліцыі.
BYSOL выключылі з МГФ пасля рашэння пакінуць Андрэя Стрыжака ў камандзе, хаця рэкамендацыяй дырэктарату было развітацца з ім пасля скандалу з дзікпікамі, якія ён дасылаў беларускім актывісткам за мяжой.
У выніку Стрыжак усё ж сышоў.