У "Байсол" вярнулася менеджарка, якая аб'яўляла пра сыход праз Андрэя Стрыжака?
Ганна Дапшэвічуце / citydog.by
Адна з менеджараў "Байсола" Ганна Дапшэвічуце, якая абвяшчала, што пакідае фонд, зноў на працы?
Падставай для агучанай заявы аб сыходзе яшчэ ў верасні 2025 года стала жаданне некаторых калег і далей працаваць разам са сваім кіраўніком Андрэем Стрыжаком, вакол якога разгарэўся буйны скандал праз харасмент.
З гэтым пагадзіліся не ўсе, хто супрацоўнічаў з "Байсолам". У выніку разбіральніцтваў, фонд пакінуў сам Андрэй Стрыжак.
Як патлумачылі "Нашай Ніве" у "Байсол", сёння увесь дырэктарат працягвае працаваць ў поўным складзе, што гарантуе стабільнасць і вяртанне да нармальнага рытму пасля бурных падзей. Ганна Дапшэвічуце юрыдычна не пакідала фонд і працуе разам з усімі.