У пскоўскім рэстаране затрымалі беларускага злодзея ў законе "Паштэта"

33-гадовы "Паштэт" — грамадзянін Беларусі — парушыў рэжым знаходжання замежных грамадзян. Разам з ім у рэстаране, дзе павінна была адбыцца сходка, затрымалі яшчэ 18 чалавек, якія маюць дачыненне да крымінальнага асяроддзя. 

У 2013 годзе суд прызнаў непажаданым знаходжанне "Паштэта" на тэрыторыі Расіі, ён быў дэпартаваны ў Беларусь. Аднак крымінальны аўтарытэт незаконна прыехаў у РФ. 

Цяпер затрыманага змясцілі ў Спецыяльную ўстанову часовага ўтрымання замежных грамадзян у Пскове да выканання рашэння пра яго дэпартацыю і прызначэння штрафу. 

"Паштэт", або Павел Алексяевіч, атрымаў тытул злодзея ў законе ў снежні 2012 года. У студзені 2013. яго затрымалі ў Маскоўскай вобласці падчас сходкі. У Паштэт знайшлі 1,5 грама какаіну. За захоўванне наркотыкаў яго прыгаварылі да шасці месяцаў калоніі-пасялення. Пасля адбыцця пакарання Паштэт дэпартавалі. Да гэтага, яго двойчы судзілі ў Беларусі — за хуліганства і разбой. 

Фота — ria.ru