У Піцеры вялікі пажар у раёне нафтабазы
Пажар у Піцеры / t.me/mchs_official
Раніцай 3 верасня ў Санкт-Пецярбургу пачаўся пажар у раёне нафтабазы "Ручаі".
— У Чырвонагвардзейскім раёне гарыць ангар на плошчы 800 кв. метраў. Інфармацыі аб пацярпелых на гэты момант няма, — паведамляе МНС Расіі.
Пажар каля нафтабазы / t.me/mchs_official
Узгаранні на аб'ектах, звязаных з прамысловасцю, адбываюцца ў Расіі рэгулярна з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
Здарэнне супала з тым, што ў аэрапортах Масквы па незразумелых прычынах было адменена або затрымана больш за 40 рэйсаў, а Кіеўскі вакзал эвакуіравалі з-за паведамлення пра пагрозу выбуху.