МАЗ працягвае страчваць Расію, але продажы аўтобусаў у кастрычніку паказалі рост
Сітуацыя на ключавым для МАЗа рынку становіцца ўсё больш складанай / Wiki
Продажы грузавых аўтамабіляў МАЗ у Расіі працягваюць імкліва падаць. Так, у кастрычніку 2025 года продажы знізіліся на 42,7%, а за ўвесь 2025 год — на 44,6%. У адзінках тэхнікі беларускі вытворца прадаў у кастрычніку 2025 года 335 машын, у той час як год таму — 585 грузавікоў. Усяго за 2025 год МАЗ у Расіі прадаў 2595 штук, а ў 2024 годзе гэта было 4680 адзінак. Такія даныя прыводзіць у традыцыйным аглядзе расійскі АЎТАСТАТ.
А вось з продажамі аўтобусаў у МАЗа ў Расіі ў кастрычніку назіраўся рост. Было прададзена 96 адзінак, у той час як год таму — 27. Аднак, калі паглядзець на продажы за ўвесь 2025 год, назіраецца падзенне — прададзена 288 штук, тады як у 2024 годзе было рэалізавана 362 адзіницы. Падзенне продажаў склала 20,4%.