У панядзелак маразы ўзмоцняцца да 16-20 градусаў уначы

У бліжэйшыя суткі, 18 студзеня, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах магчымы невялікі снег. Месцамі прагназуецца слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца.
Вецер будзе паўночна-заходні, слабы да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-15 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях — 16-20 градусаў марозу. Удзень будзе мінус 5-11 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.